Мікола Давідзю́к (; , Уснаршчына, Гайнаўскі раён, Брэсцкая вобласць, цяпер Польшча) — польскі жывапісец і графік беларускага паходжання.

Біяграфія Нарадзіўся 23 красавіка 1944 года ў вёсцы Уснаршчына (цяпер Гайнаўскі павет Падляскага ваяводства). У 1969 годзе скончыў Вышэйшую школу пластычных мастацтваў у Лодзі на тэкстыльным факультэце. Дыплом атрымаў майстэрні праектавання друкаванай тканіны прафесара , майстэрні ўнікальнай тканіны прафесара і майстэрні жывапісу прафесара .

З 1971 года працаваў асістэнтам у гэтай установе. З 1989 года кіраваў майстэрняй жывапісу. З 2000 года — прафесар.

Творчасць У сваёй творчасці імкнецца да пранікнення ва ўнутраны свет асобы, раскрываючы яго праз містычныя вобразы загадкавых персанажаў. У іх выразна праяўляецца сувязь з міфалагічнымі матывамі, спалучэнне канонаў іканапісу з кірункамі сучаснага заходнееўрапейскага мастацтва. Да асноўных прац належаць «Падвойны профіль» (1984), «Падбеластоцкі татэм» (1991), «Без назвы» (1992), «Блакітны квадрат» (1994).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Графікі Польшчы Катэгорыя:Беларусы ў Польшчы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гайнаўскім павеце