«Пекін» () — чатырохзоркавы гатэль у Маскве гасцінічна-офісны комплекс, будынак прызнаны гістарычным помнікам архітэктуры сталінскага класіцызму. Размешчаны ў цэнтры горада на скрыжаванні двух цэнтральных магістраляў — Садовага кальца і Цвярской вуліцы. Будынак пабудаваны ў 1939—1958 гадах па праекце архітэктара Дз. М. Чачуліна.
Гісторыя Першапачаткова будынак, закладзены ў 1939 годзе на скрыжаванні Садовага кальца і плануемай у адпаведнасці з Генпланам 1935 года Нова-Цвярской магістралі, прызначаўся для размяшчэння Галоўнага ўпраўлення лагераў (ГУЛАГ) НКУС СССР і ведамаснай гасцініцы пры ім. Праект выканаў архітэктар Дзмітрый Чачулін, які займаўся з канца 1930-х гадоў праектаваннем усяго ансамбля плошчы Маякоўскага, вышыннай дамінантай якой павінен быў стаць будынак НКУС. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны сцены будынка былі ўзведзены амаль на поўную вышыню, а затым будаўніцтва замарозілі на больш як 10-гадовы перыяд. Пасля заканчэння вайны Чачулін некалькі разоў перапрацоўваў праект пад розныя патрэбы, пакуль у 1954 годзе не было прынята рашэнне аб перапрафіляванні будынка пад звычайны гатэль. Першыя пастаяльцы засяліліся ў гатэль у 1956 годзе, але цалкам у эксплуатацыю будынак увялі ў 1958 годзе — амаль праз дваццаць гадоў пасля пачатку будаўніцтва. Катэгорыя:Гасцініцы Масквы