Гелій Міхайлавіч Коржаў (; Коржаў-Чувялёў; ,  — , Масква) — расійскі мастак-жывапісец, педагог. Акадэмік АМ СССР (1970; член-карэспандэнт з 1962). Народны мастак СССР (1979). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1987) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя І. Я. Рэпіна (1966). Прадстаўнік «суровага стылю».

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і архітэктара Міхаіла Каржэва. Вучыўся ў Маскоўскім мастацкім інстытуце ім. В. І. Сурыкава (1944—1950) у С. В. Герасімава.

У сваіх вострых па кампазіцыі і стрыманых па каларыце карцінах з вылучанымі буйным планам, старанна мадэляванымі фігурамі мастак звяртаецца да вялікіх агульначалавечых тэм, паказваючы людзей у драматычных, гераічных і бытавых сітуацыях (трыпціх «Камуністы», 1957—1960, серыя «Апаленыя агнём вайны», 1962—1967, — гэтыя працы знаходзяцца ў зборы ДРМ).

Выкладаў у Маскоўскім вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы (цяпер Расійскі дзяржаўны мастацка-прамысловы ўніверсітэт імя С. Г. Строганава). Прафесар (1966). Член Саюза мастакоў СССР. Першы сакратар Саюза мастакоў РСФСР (1968—1975).

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 6-га і 9-га скліканняў.

Памёр 27 жніўня 2012 года. Пахаваны на Аляксееўскіх могілках Масквы. Помнік на магіле выканаў унук Іван па эскізах самога мастака.

Катэгорыя:Мастакі Расіі