Правядзенне Удзельнікі Галасаванне Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» Першы Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-1992» прайшоў у рамках першага фестываля мастацтваў Славянскі Базар у Віцебску. Асноўны конкурс сабраў прадстаўнікоў толькі чатырох краін: Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны. Усе краіны, акрамя Польшчы, былі прадстаўлены некалькімі ўдзельнікамі.
Гран-пры першага конкурса калегія журы вырашыла не прысуджаць, што стала першым такім выпадкам у гісторыі конкурса (іншыя выпадкі былі ў 1994 і 2017). Фармальным пераможцам конкурса лічыцца ўладальнік першай прэміі з Украіны. Беларуская спявачка Іна Афанасьева атрымала другую прэмію падзяліўшы яе з іншым беларусам Андрэем Хлястовым і Сабінай з Расіі. Трэцюю прэмію падзялілі Тарас Жытыньскі з Украіны, Моніка Ростэк з Польшчы і Ігар Шышоў з Расіі.
Удзельнікі Для беларускай канкурсанткі Іны Афанасьевай гэта быў другі ўдзел на фестывалі ў Віцебску. Першы раз яна ўдзельнічала ў папярэдніку Славянскага Базара — Усесаюзным Фестывалі Польскай Песні ў Віцебску ў 1988 годзе, дзе атрымала трэцюю прэмію.
Першы фестываль таксама трымае рэкорд па наймаладзешым канкурсантам у дарослым конкурсе: на момант конкурса Таццяна Воранава з Беларусі і Марта Алэксів з Украіны мелі 14 гадоў. +Спіс удзельнікаў «Віцебск-1992» Беларусь Польшча Расія УкраінаІгар АксютаІна АфанасьеваТаццяна ВоранаваВадзім КасенкаУладзімір КудрынМікалай СкорыкаўАляксандр СаладухаАндрэй ХлястоўАляксей ШэцькоМоніка РостэкГаліна ГрадскаяАлег КліпАрмэн АганесянСабінаІлля СнегаўГерман СорынІгар ШышоўЮліян (Васін)Ірына БілыкАлекса БерэстІрына ГрэйТарас ЖытыньскіЯўген КулябаМарта АлэксівАла ПаповаГанна ПрывінаАлег Турко
Калегія журы Міжнароднае журы фарміравалася дырэкцыяй фестываля на кантрактнай аснове з ліку папулярных выканаўцаў, кампазітраў, менеджераў.
На конкурсе 1992 года ў калегіі журы прысутнічалі:
Уладзімір Мулявін — старшыня, кампазітар і спявак, стваральнік і саліст гурта «Песняры» Юрый Антонаў — спявак і кампазітар Надзея Бабкіна — спявачка Людміла Дубаўцава — музыкальны каментатар, карэспандэнт радыё «Маяк» Віктар Клін Ігар Лучанок — кампазітар Ніна Матвіенка — спявачка и актрыса Юрый Рыбчынскі — паэт-песеннік, драматург і сцэнарыст Міхаіл Шаброў — паэт-песеннік, драматург і сцэнарыст Аляксандр Шаганаў — паэт-песеннік Міхаіл Фінберг — дырыжор, мастацкі кіраўнік і дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь, Станіслаў Фялкоўскі — мастак і графік Эдуард Ханок — кампазітар, Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка — спявак, лідар гурта «Сябры» Іван Несвіт — адказны сакратар журы
Вынікі конкурса Гран-пры: не прысуджаўся
Першая прэмія: Алекса Берэст
Другая прэмія: Іна Афанасьева, Андрэй Хлястоў, Сабіна
Трэцяя прэмія: Тарас Жытыньскі, Моніка Ростэк, Ігар Шышоў
Акрамя асноўных прэмій, журы і арганізатары прысуджалі другасныя прэміі і спецыяльныя прызы для ўдзельнікаў:
За мастацкую індывідуальнасць — Ілля Снегаў За лепшае акторскае ўвасабленне песні — Аляксей Шэцько За сцэнічную прывабнасць — Юліян і Ала Папова
Наймаладзешыя ўдзельніцы конкурса Таццяна Воранава і Марта Алэксів атрымалі памятныя спец-прызы.
Крыніцы
Катэгорыя:Музычныя конкурсы Катэгорыя:1992 год у Віцебску