Алтайскі завулак — завулак у Заводскім раёне Мінска. Названы ў гонар горнай сістэмы ў Сібіры. Пачынаецца скрыжаваннем з аднайменнай вуліцай і ідзе ў тупік паралельна ёй. Пераважна забудаваны дамамі сядзібнага тыпу. Няцотны бок пачынаецца ад дома 1 і заканчваецца домам 41, а цотны пачынаецца домам 4 і заканчваецца домам 134.

Цікавыя факты У раёне дома 96 завулак абрываецца пусткай і працягваецца зноў праз 200 м. Прыпынак «Алтайскі завулак» мае такую назву толькі з 2015 г. (раней называўся «Мікрараён») і знаходзіцца на Алтайскай вуліцы.

Крыніцы

Спасылкі

Алтайскі завулак на ATO.BY Алтайскі завулак у базе даных Геадзэн

Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)