Таццяна Сяргееўна Кузіна () ― беларуская даследчыца, грамадская дзяячка, лектарка, экспертка ў сферы грамадзянскай супольнасці, грамадзянскага ўдзелу і публічнага адміністравання.
Біяграфія Нарадзілася 26 красавіка 1973 года ў Мінску.
Скончыла магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, магістр палітычных навук.
У 1996—2009 гадах працавала ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, была намесніцай дэкана Франка-беларускага факультэта палітычных і адміністрацыйных навук, узначальвала Офіс публічных і міжнародных сувязяў, выкладала на бакалаўрскай праграме «Палітычныя і еўрапейскія даследаванні»Просьба о солидарности и поддержке, Школа молодых менеджеров публичного администрирования, 05.07.2021, https://web.archive.org/web/20210706071003/http://www.sympa-by.eu/ru/articles/prosba-o-solidarnosti-i-podderzhke.html.
У 2010—2015 гадах была выканаўчай дырэктаркай Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў, супрацоўнічала з Беларускай даследчай радай ды іншымі навукова-даследчымі цэнтрамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці.
Грамадская і экспертная дзейнасць Стаяла ля вытокаў стварэння Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (Sympa) і Беларускага інстытута рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART), у якіх выкладала і займалася даследчай дзейнасцю.
Зрабіла важны ўнёсак у шматлікія праграмныя, стратэгічныя і даследчыя дакументы, у тым ліку ў рамках удзелу Sympa ў міжнародным даследчым праекце «EU-STRAT», які ажыццяўляўся ў 2016—2019 гадах з удзелам еўрапейскіх універсітэтаў (у тым ліку са Свабодным універсітэтам Берліна і Лейдэнскім універсітэтам у Нідэрландах) і навукова-даследчых арганізацый У Магілёве абмяркоўвалі ўзаемадзеянне грамадскага сектара і ўладаў, 22-03-2019, MOGILEVPRESS.BY, https://web.archive.org/web/20220324063516/http://mogilevpress.by/naviny-supolki/20-u-magleve-abmyarkoval-zaemadzeyanne-gramadskaga-sektara-lada.html.
Крымінальная справа 28 чэрвеня 2021 года арыштавана ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Ёй былі прад’яўлены абвінавачванні па частцы 1 артыкула 357 і па частцы 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі БеларусьTaccjana Kuzina, 100xSolidarität, Solidarität mit den politischen Gefangenen in Belarus, https://100xsolidaritaet.de/personen-in-haft/taccjana-kuzina. 20 ліпеня разам з іншымі арыштаванымі калегамі прызнана палітзняволенай.
6 лютага 2023 года ў Мінску пачаўся суд над Таццянай Кузінай і Валерыяй Касцюговай. У залежнасці ад ролі Таццяну Кузіну і Валерыю Касцюгову абвінавачвалі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: частцы 1 артыкула 357 («дапамога дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады»), частцы 3 артыкула 361 («заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы») і частцы 3 артыкула 130 («распальванне іншай сацыяльнай варожасці»). 17 сакавіка 2023 года Таццяне Кузінай і Валерыі Касцюговай прысудзілі па 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Вызваленая 16 верасня 2026 года і вывезеная ў Літву разам з 24 іншымі палітвязнямі.
Крыніцы
Катэгорыя:Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»