Прэмія «Неб’юла» () — амерыканская ўзнагарода, якую штогод прысуджае Асацыяцыя аўтараў навуковай фантастыкі і фэнтэзі творам у жанры навуковай фантастыкі і фэнтэзі. Прэмія была заснавана ў 1966.
«Неб’юла» нараўне з прэміяй Х’юга лічыцца адной з галоўных узнагарод для твораў навуковай фантастыкі і фэнтэзі, апублікаваных на англійскай мове.
Патрабаванні У намінанты можа патрапіць літаратурны твор, які адпавядае наступным крытэрыям:
Твор павінен быць навукова-фантастычным або фэнтэзійным. Твор павінен быць выдадзены на англійскай мове або перакладзеныя на яе. Твор павінен быць выдадзены ў ЗША. Творы з іншых краін прымаюцца, калі яны апублікаваны на вэб-сайце або ў электронным выданні. Твор павінен быць апублікаваны на працягу папярэдняга каляндарнага года.
Асаблівасці Прэмія «Неб’юла» мае чатыры катэгорыі для літаратурных твораў: раман, аповесць, кароткая аповесць і апавяданне. Пятую катэгорыю за найлепшы сцэнарый для фільмаў і тэлесерыялаў уручалі з 1974 па 1978, а таксама з 2000 па 2009. Шостая намінацыя для аўтараў гульняў з’явілася ў 2018.
Прэмія Андрэ Нортана і прэмія Рэя Брэдберы сталі часткай прэміі «Неб’юла» ў 2019.
Лаўрэаты «Неб’юлы» не атрымліваюць грашовую ўзнагароду.
Намінацыі Намінацыя па-беларуску Арыгінальная назва намінацыі Уручаецца з Апісанне Найлепшы раман Best Novel 1966 Творы аб’ёмам 40 000 слоў і больш Найлепшая аповесць Best Novella 1966 Творы аб’ёмам ад 17 500 да 40 000 слоў Найлепшая кароткая аповесць Best Novelette 1966 Творы аб’ёмам ад 7 500 да 17 500 слоў Найлепшае апавяданне Best Short Story 1966 Творы аб’ёмам менш за 7 500 слоў Найлепшы сцэнарый Best Script 1974-1978, 2000—2009 Сцэнарыі фільмаў і тэлевізійных серыялаў Прэмія Андрэ Нортана Andre Norton Award 2006 (прызнана афіцыйнай катэгорыяй у 2020) Творы для падлеткавай і юнацкай аўдыторыі Прэмія Рэя Брэдберы Ray Bradbury Award 2010 (прызнана афіцыйнай катэгорыяй у 2020) Драматычныя пастаноўкі Найлепшы сцэнарый для гульні Best Game Writing 2018 Сцэнарныі для відэа- і настольных гульнях
Успрыманне «Неб’юла» была названа адной з самых важных навукова-фантастычных прэмій ЗША, а таксама эквівалентам прэміі Эмі для твораў навуковай фантастыкі і фэнтэзі.
Гл. таксама
Прэмія «Локус» Прэмія Х’юга
Крыніцы
Катэгорыя:Літаратурныя прэміі Катэгорыя:Літаратурныя прэміі ЗША Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта