Лепрыкон (, ) — міфічны персанаж ірландскага фальклору, які часта апісваецца як чалавек невялікага росту з барадой і ў капелюшы, апрануты ва ўсё зялёнае.
Знешні выгляд Адметнымі рысамі лепрыкона з'яўляюцца: невялікі рост, галаўны ўбор, барада, скураны фартух.
Уласцівасці Паводле ірландскага фальклору, лепрыконы жывуць аднаасобна ў аддаленых мясцінах і займаюцца вырабам абутку, таму іхную прысутнасць выдае стук малатка.
Лепрыконы валодаюць золатам і добра яго хаваюць. Прымусіць адкрыць таямніцу можна сілай, калі ўдасца злавіць лепрыкона. Пры гэтым чалавек павінен не спускаць з яго вачэй, іначай лепрыкон можа знікнуць.
Крыніцы
Катэгорыя:Ірландская міфалогія Катэгорыя:Культура Ірландыі Катэгорыя:Міфічныя істоты Катэгорыя:Міфалогія Катэгорыя:Фальклор