Лідскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Лідскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Лідскаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Ліды ў будынку былога гаркама і райкама КПБ (1986, арх. Уладзімір Лытаў) на вул. Савецкая, 8.
Структура Аддзел па рабоце з зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Упраўленне гандлю Аддзел унутраных спраў Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Упраўленне арганізацыйна-кадравай работы Упраўленне справамі Упраўленне эканомікі Упраўленне адукацыі Фінансавае ўпраўленне Упраўленне архітэктуры і будаўніцтва Аддзел спорту і турызму Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аддзел культуры Упраўленне землеўпарадкавання Юрыдычны аддзел
Старшыні З 26 верасня 2024 года — Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі
Зноскі
Спасылкі .
Катэгорыя:Арганізацыі Лідскага раёна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Лідскі раён