Баранавіцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Баранавіцкаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Баранавічаў ў Доме Саветаў (1978, арх. Леанід Макарэвіч) на вул. Савецкая, 79.
Структура Камісія па справах непаўналетнік. Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аддзел землеўпарадкавання Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Аддзел эканомікі Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аддзел культуры Аддзел па адукацыі Сектар спорту і турызму Фінансавы аддзел Аддзел унутраных спраў Аддзел ЗАГС Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Юрыдычны аддзел Сектар культуры
Старшыні З 18 чэрвеня 2024 года — Раман Барысавіч Жук
Зноскі
Спасылкі .
Катэгорыя:Арганізацыі Баранавічаў Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Баранавіцкі раён