«Граф Ну́лін» — кароткая жартоўная паэма Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаная ўсяго за дзве раніцы 13 і 14 снежня 1825 года падчас ссылкі ў Міхайлаўскім. «Бываюць дзіўныя збліжэнні…» — абраніў паэт, даведаўшыся, што акурат на гэты час прыпаў выступ дзекабрыстаў на Сенацкай плошчы.

Публікацыя Паэма надрукавана цалкам у «Северных цветах» за 1828 год і часткова (першыя 30 радкоў) у «Московском вестнике» ад лютага 1827 года. Мікалай І, які выклікаўся быць асабістым цэнзарам паэта, перадаў праз Бенкендорфа, што прачытаў паэму з задавальненнем, аднак пры друку загадаў замяніць два занадта смелыя радкі («Порою с барином шалит» і «Коснуться хочет одеяла»), што і было выканана. У снежні 1828 года «Граф Нулін» быў апублікаваны пад адной вокладкай з паэмай Баратынскага «Баль» пад агульнай назвай «Две повести в стихах».

Пасля публікацыі паэмы М. Надзеждзін папракаў яе аўтара ў «амаральнасці» і ў легкаважнасці зместу твораМануйлов, В. А. «Граф Нулин» // Путеводитель по Пушкину. — ; : Гос. изд-во худож. лит., 1931. — С. 104—105. (Пушкин А. С. Полное собрание сочинений: В 6 т. — ; : Гос. изд-во худож. лит., 1930—1931. — Т. 6, кн. 12. — Прил. к журн. «Красная Нива» на 1931 г.).. Журналістаў, якія прызвычаіліся да «высокага штылю» паэзіі, збянтэжыла ўвядзенне ў яе празаізмаў — элементаў «пагарджанай прозы» (фанетычных, лексічных і сінтаксічных). Пушкін адгукнуўся на крытыку эпіграмамі «Мальчишка Фебу гимн поднёс», «Притча» і «Надеясь на моё презренье».

Адыход ад рамантызму Паводле характарыстыкі Д. С. Мірскага, «Граф Нулін» — «бліскучы і дасціпны анекдот у вершах», напісаны ў той жа іранічнай, рэалістычнай манеры, што і «Яўген Анегін»Мирский, Д. С. Пушкин // Мирский Д. С. История русской литературы с древнейших времён до 1925 года / Пер. с англ. Р. Зерновой. — London: Overseas Publications Interchange Ltd, 1992. — С. 135—159..

У савецкім пушкіназнаўстве «Граф Нулін» трактаваўся як першы скончаны рэалістычны твор Пушкіна. Разам з тым аўтар высмейвае «фламандской школы пёстрый сор». Пры напісанні гэтага лёгкага гумарыстычнага вадэвільнага тэкста ён адышоў ад рамантызму, які панаваў у тыя гады. Аповед падначалены задачы адлюстраваць побыт паноў сярэдняй рукі на фоне тыповых сярэднярускіх дэкарацый.

Стыль гэтай паэмы — практычна размоўны, мова надзвычай простая, якая часам парадыйна рэпрэзентуе ўзвышаную рамантычную лексіку. У цэлым стылявую спецыфіку можна ахарактарызаваць у рамках традыцыйнага для творчасці Пушкіна сярэдзіны 1820-х гадоў прыёму плаўнага пераходу ад высокапаэтычнага рамантычнага дыскурсу, творча абыгранага паэтам, да лёгкага і нязмушанага жартаўліва-іранічнага тону. Часам такі наватарскі для рускай літаратуры стылявы пераход ажыццяўляецца плаўна і рытмічна, а часам — хутка і нечакана, што стварае непаўторны настрой паэмы.

Паводле заўвагі С. М. Бондзі, у «Графе Нуліне» жартаўлівая трансфармацыя мовы і наўмысная легкадумнасць сюжэту з'яўляюцца самамэтай і самакаштоўнасцю, што можа быць успрынята як гульня з чытачом, у якой апошні паўстае як статусна роўны паэту.

Крыніцы

Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Паэмы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Творы 1825 года