Трансфер тэхналогій — працэс перадачы навуковых ведаў, тэхналогій, вынаходніцтваў і іншых вынікаў даследаванняў ад адной арганізацыі да іншай з мэтай іх практычнага прымянення, камерцыялізацыі або сацыяльнага выкарыстання. Гэты працэс з'яўляецца ключавым элементам інавацыйнай дзейнасці і спрыяе развіццю эканомікі, павышэнню канкурэнтаздольнасці і ўмацаванню сувязяў паміж навукай і вытворчасцю.
Формы трансферу тэхналогій Асноўныя формы трансферу тэхналогій уключаюць:
ліцэнзаванне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці; прадастаўленне ноу-хау; сумесныя даследаванні і распрацоўкі; стварэнне сумесных прадпрыемстваў; перадачу тэхналагічнай дакументацыі; працаўладкаванне спецыялістаў з неабходнымі кампетэнцыямі
Трансфер можа ажыццяўляцца як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні, уключаючы супрацоўніцтва паміж універсітэтамі, навукова-даследчымі інстытутамі, прадпрыемствамі і інвестарамі.
Трансфер тэхналогій у Беларусі У Беларусі асноўнымі афіцыйнымі ўдзельнікамі працэсу трансферу тэхналогій з'яўляюцца:
Рэспубліканскі цэнтр трансферу тэхналогій (РЦТТ) — створаны ў 2003 годзе пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і інш. Цэнтр каардынуе дзейнасць сеткі трансферу тэхналогій, якая ўключае рэгіянальныя і галіновыя офісы, а таксама замежных партнёраў у 23 краінах Універсітэты і навукова-даследчыя інстытуты — актыўна ўдзельнічаюць у распрацоўцы і перадачы тэхналогій, у тым ліку праз стварэнне стартапаў і ліцэнзаванне вынікаў даследаванняў. Парк высокіх тэхналогій (ПВТ) — агрэгатар для ІТ-кампаній, які спрыяе развіццю інавацый і трансферу тэхналогій у сферы інфармацыйных тэхналогій.
Паводле справаздач Еўрапейскай камісіі у Беларусі існуе развітая інфраструктура трансферу тэхналогій у дзяржаўным сектары, аднак у прыватным сектар праявы вельмі слабыя. Сярод перашкод адзначаюцца нізкі ўзровень інвестыцый у НДІ, складанасць бюракратычных працэдур і абмежаваная даступнасць фінансавых інструментаў. То бок для павышэння эффектыўнасці трансферу тэхналогій у Беларусі патрабуецца развіцце супрацоўніцтва паміж навукай і бізнесам, спроашчэнне бюракратычных працэдур, павелічэнне фінансавання і падтрымка прадпрымальніцкіх ініцыятыў.
Значэнне трансферу тэхналогій Эфектыўны трансфер тэхналогій спрыяе:
павышэнню канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў; стварэнню новых працоўных месцаў; паляпшэнню якасці жыцця насельніцтва; развіццю інавацыйнай эканомікі.
Гл. таксама
Узровень тэхналагічнай гатоўнасці
Зноскі
Катэгорыя:Тэхналогіі Катэгорыя:Інавацыі Катэгорыя:Тэхніка