Лагво́вая ко́сць, або та́завая ко́сць () — парная плоская косць, якая ўтварае пояс ніжніх канечнасцей (), а разам з крыжам і хвасцом — лагво (таз). Складаецца з трох асобных касцей: падуздышнай (), лабковай () і сядальнай ().

Зрашчэнне гэтых касцей адбываецца ў вобласці найбольшай нагрузкі — вяртлюжнай западзіны, якая з’яўляецца сустаўнай ямкай тазасцегнавога сустава. Вяртлюжная западзіна ( — воцатніца, ад  — воцат) знаходзіцца на вонкавым боку лагвовай косці і служыць для сучлянення з галоўкай сцегнавой косці. Яна абмежавана па акружнасці высокім краем, які на медыяльным сваім боку перарываецца выразкай (). Сустаўная паверхня вяртлюжнай западзіны гладкая і мае форму паўмесяца (), тады як цэнтр западзіны () і частка, найбліжэйшая да выразкі, шурпатыя.

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Косці таза