«Вакол свету за 80 дзён» () — прыгодніцкі фільм рэжысёра Майкла Андэрсана, які выйшаў на экраны ў 1956 годзе. Экранізацыя аднайменнага рамана Жуля Верна.
Фільм быў намінаваны на восем прэмій «Оскар», выйграўшы пяць (у тым ліку за найлепшы фільм).
Сюжэт 1872 год. Пунктуальны Філеас Фог заключыў пары на 20000 фунтаў з некалькімі калегамі з Лонданскага клуба, сцвярджаючы, што зможа аб’ехаць вакол зямнога шара за 80 дзён. Разам з вынаходлівым слугой Паспарту ён адпраўляецца ў падарожжа. Адначасова з’яўляецца падазрэнне, што Фог скраў буйную суму з Англійскага Банка. Добрасумленны паліцэйскі інспектар Фікс павінен даставіць Фога ў рукі следства, што, вядома, паставіць пад вялікую пагрозу выкананне пары. Але дзіўнае падарожжа даставіць героям мноства небяспечных і займальных прыгод, падчас якіх Фог знойдзе сваё каханне.
Спасылкі
Зноскі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1956 года Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі 1956 года