Вестфірдзір () — паўвостраў і рэгіён у Ісландыі. Адзін з 8 рэгіёнаў Ісландыі і размешчаны ў паўночна-заходняй частцы краіны. Геаграфічна рэгіён ахоплівае паўвостраў Вестфірдзір. Узбярэжжа спярэшчана шматлікімі фіёрдамі настолькі, што на долю Вестфірдзіра прыпадае каля 30 % ад усёй берагавой лініі Ісландыі. На захадзе і паўднёвым захадзе паўвостраў абмываецца водамі Атлантычнага акіяна, на паўночным усходзе Грэнландскім морам. Плошча рэгіёна складае 9409 км². На ўсходзе ад рэгіёна Вестфірдзір знаходзіцца рэгіён Нардзюрланд-Вестра, на поўдні — рэгіён Весцюрланд. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёну — горад Ісафіёрдур. Крыніцы

Катэгорыя:Рэгіёны Ісландыі