Эстонскі музей пад адкрытым небам (), раней Эстонскі дзяржаўны парк-музей — музей сельскай традыцыйнай архітэктуры Эстоніі, размешчаны ў Таліне, у мікрараёне Рока-аль-Марэ.

Гісторыя Музей заснаваны 22 траўня 1957 года. Займае 79 гектараў і ўключае (станам на 2005 год) 72 пабудовы, большая частка якіх скампанавана ў 11 хутарскіх двароў, аб’яднаных, у сваю чаргу, у чатыры тэрытарыяльныя групы: Заходняя Эстонія, Паўночная Эстонія, Паўднёвая Эстонія і Астравы. У дадатак да хутарскіх гаспадарак у музеі прадстаўлены пабудовы грамадскага прызначэння (капліца, сельская крама, школа і інш.), размешчаныя па асобнасці ці групамі.

У інтэр’ерах некаторых будынкаў прадстаўлены прадметы сялянскага побыту, прылады працы, мэбля, посуд і да т.п.

Музей знаёміць наведвальнікаў з эстонскай нацыянальнай архітэктурай апошніх двух стагоддзяў, а таксама з традыцыйным ладам сялянскага жыцця Эстоніі.

Музей праводзіць «Дні жывой гісторыі», падчас якіх супрацоўнікі, апранутыя ў нацыянальнае адзенне, дэманструюць традыцыйныя заняткі сялян, а таксама семінары, музейныя ўрокі, рукадзельныя суботы, кулінарныя нядзелі і іншыя мерапрыемствы. Залы традыцыйнай карчмы прапануюцца да арэнды для правядзення бясед, вяселляў і святочных мерапрыемстваў.

У 2015 годзе былі адкрыты некалькі новых экспанатаў, у тым ліку першы аб’ект, не звязаны непасрэдна з жыццём этнічных эстонцаў: дом рыбака-старавера Пячонкіна з Прычуддзя. Крыніцы

Катэгорыя:Музеі Таліна