Hemiclepsis marginata — від п’явак роду сямейства .

Апісанне Агульная даўжыня дасягае 3 см шырынёй 9 мм. Мае 2 пары вачэй. Вочы пярэдняй пары размешчаны бліжэй адзін да аднаго, чым заднія. Ротавая адтуліна мае выгляд сэрца. Пярэдняя частка цела моцна пашырана (нават у параўнанні з іншымі відамі свайго роду). Задняя частка выразна прыкметная, даволі вузкая.

Спіна зеленаватая або чырванавата-карычневая з 7 падоўжнымі жоўтымі палосамі і 4 палосамі з невялікімі карычневымі бародаўкамі з жоўтай аблямоўкай.

Спосаб жыцця Аддае перавагу стаячым вадаёмам. Можа актыўна рухацца. Харчуецца крывёю рыб, перш за ўсё з сямейства , а таксама жаб і рапух. Прысмоктваецца каля рота ці каля анусу.

З’яўляецца гермафрадытам. Гэтая п’яўка клапоціцца аб кладцы і маладых п’явак (пакуль тыя не будуць здольныя паляваць самастойна). Купкі яец, прымацаваныя да падводных прадметаў, п’яўка затуляе уласным целам і, здзяйсняючы рытмічныя хвалепадобныя рухі, забяспечвае прыток свежай вады.

Распаўсюджанне Жыве ў Еўропе і Азіі. У Цэнтральнай Еўропе сустракаюцца рэдка, даволі часта — у басейне ракі Амур.

Крыніцы

Літаратура

Herbert W. Ludwig: Tiere und Pflanzen unserer Gewässer. BLV Verlagsgesellschaft, München 2003, S. 142, ISBN 3-405-16487-7

Катэгорыя:Плоскія п’яўкі