«Прывід» () — мастацкі фільм рэжысёра Джэры Цукера, які выйшаў на экраны ў 1990 годзе.

Фільм атрымаў шэраг узнагарод і намінацый, у тым ліку пяць намінацый на прэмію «Оскар» у 1991 годзе, дзве з якіх аказаліся пераможнымі (за найлепшы арыгінальны сцэнарый і найлепшую жаночую ролю другога плана (для Вупі Голдберг)). Фільм стаў самым касавым фільмам 1990 года, сабраўшы 217 млн долараў у ЗША і 290 млн долараў у іншых краінахbox office data .

Сюжэт Закаханая пара Сэм і Молі вяртаецца дадому пасля прыемнага вечара, калі на іх нападае рабаўнік. Абараняючыся, Сэм гіне і становіцца прывідам. Ён даведаецца, што яго смерць не была выпадковай, а над яго каханай навісла смяртэльная небяспека. Выпадкова ён трапляе да медыума Одзе Браўн. Толькі вось сама яна не гарыць жаданнем дапамагаць назойліваму прывіду.

Крыніцы

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы ЗША 1990 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы ЗША