«Бацька салдата» — грузінскі чорна-белы мастацкі фільм, пастаўлены ў 1964 годзе рэжысёрам Рэзо Чхеідзэ паводле сцэнарыя Суліко Жгенці на кінастудыі «Грузія-фільм».

Сюжэт Лета 1942 года. Стары грузінскі селянін Георгій Махарашвілі даведаецца, што яго сын танкіст быў паранены і патрапіў у шпіталь. Георгій збіраецца адведаць сына і адпраўляецца да яго. Пакуль ён дабіраўся, сын ачуняў і з’ехаў на фронт. Георгій вырашае застацца ў дзеючай арміі і дабіваецца залічэння ў пяхотную воінскую часць. Разам са сваімі таварышамі па зброі, з баямі, ён дабіраецца да Германіі.

Падчас бітвы за два ніжнія паверхі дома Георгій нарэшце знаходзіць свайго сына, але той памірае пасля ранення ў яго на руках. Урэшце, Георгій з таварышамі пераходзіць мост, па якім упершыню перайшоў яго сын. На мосце напісана фарбай «Тут першымі прайшлі танкі Героя Савецкага Саюза старшага лейтэнанта Махарашвілі».

Зноскі

Катэгорыя:Фільмы 1964 года Катэгорыя:Фільмы СССР 1964 года Катэгорыя:Фільмы студыі «Грузія-фільм» Катэгорыя:Фільмы-драмы СССР Катэгорыя:Ваенныя драмы Катэгорыя:Фільмы пра Вялікую Айчынную вайну Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы на грузінскай мове