Марфуа Сайдумараўна Тахтахаджаева (нар. 1944, Ташкент, Узбекская АССР, СССР) — узбекская незалежная журналістка і даследчыца, змагарка за . Заснавальніца і кіраўнік Жаночага рэсурснага цэнтру ў Ташкенце.

Біяграфія Марфуа Сайдумараўна Тахтахаджаева нарадзілася ў Ташкенце ў 1944 годзе ў сям’і інжынераў. Яе бацькі — Сайдумар Тахтахаджаеў і Максудахон Тахтахаджаева. У 1961 годзе скончыла школу № 43 г. Ташкента, а ў 1967 годзе — Ташкенцкі політэхнічны інстытут. Па адукацыі архітэктар, кандыдат навук. 30 гадоў працавала ў галіне архітэктуры. У 1991 годзе Марфуа Тахтахаджаева заснавала Ташкенцкі жаночы рэсурсны цэнтр, першы ў сваім родзе ў краіне . Яна ўзначальвала гэты цэнтр да 2005 года. З 1996 па 2001 гады Тахтахаджаева працавала карэспандэнтам радыёстанцыі «Голас Амерыкі» ў Ташкенце.

Актыўнасць У 1991 годзе Марфуа Тахтахаджаева адкрыла першы Жаночы рэсурсны цэнтр ва Узбекістане. У маі 2005 года ў Андыжане адбыліся , афіцыйную ўладу раскрытыкавала міжнародная супольнасьць. Пасля гэтага многія няўрадавыя арганізацыі пачалі зачыняцца. Адбіўся працэс і на жаночым цэнтры. Ён быў зачынены ў канцы лета 2005 года пад ціскам уладаў .

Бібліяграфія Кнігі Марфуа Тахтахаджаевай прысвечаны правам жанчын і выдадзены ў асноўным на ўзбекскай і рускай мовах, некаторыя з іх перакладзены на англійскую. У 1995 годзе кніга «Паміж лозунгамі камунізму і законамі ісламу» выйшла на англійскай мове, а ў 2000 годзе кніга выйшла на рускай мове пад назвай «Между лозунгами коммунизма и законами ислама». «Дзяўчынкі-амазонкі», напісаныя ў супрацоўніцтве з Эльмірай Тургунбекавай ў 1996 годзе. Выйшла кніга «Дочкі амазонак. Галасы з Цэнтральнай Азіі».

У маскоўскім выдавецтве «Наталис» выйшла кніга «Вачыма жанчын Узбекістана ХХ стагоддзя» () — зборнік вусных гісторый, лістоў і дзённікаў пятнаццаці жанчын, якія распавядаюць пра іх жыццё і лёс. Іх успаміны ахопліваюць больш чым 80-гадовы перыяд, уключаючы першыя паслярэвалюцыйныя гады да нашых дзён. У гэтую кнігу таксама ўвайшлі апавяданні Марфуа Тахтахаджаевай .

Узнагароды У 2003 годзе ў Ташкенце была ўзнагароджана прэміяй міжнародных арганізацый «Жанчына года ва Узбекістане».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Жанчыны Узбекістана Катэгорыя:Пісьменнікі Узбекістана Катэгорыя:Феміністкі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Узбекістана