Элізабэт Эйзенстайн, таксама Элізабэт Эйзенштэйн (, 11 кастрычніка 1923 — 31 студзеня 2016) — амерыканскі гісторык культуры, даследчыца ролі друку і кнігі ў станаўленні заходніх таварыстваў Новага часу.

Біяграфія Нашчадак яўрэйскіх эмігрантаў з Германіі, унучка і праўнучка . Скончыла , абараніла дысертацыю ў Рэдкліфскім каледжы, дзе яе настаўнікам быў . У 1959—1974 гадах — дацэнт Амерыканскага ўніверсітэта (Вашынгтон (акруга Калумбія)). У 1975—1988 — прафесар гісторыі на гістарычным аддзяленні Мічыганскага ўніверсітэта. З 1978 года — пастаянны кансультант Цэнтра кнігі Бібліятэкі Кангрэса. Выкладала ў Нацыянальным універсітэце Аўстраліі, у Оксфардзе і інш.

Навуковыя інтарэсы На велізарным гістарычным матэрыяле прасачыла ўплыў друкаваных сродкаў камунікацыі на Рэфармацыю, Рэнесанс, Асвету, навуковую рэвалюцыю. Развівала некаторыя ідэі , разам з тым актыўна палемізуючы з ім. Двухтомная манаграфія Эйзенстайн «Друкаваны станок як крыніца пераменаў» (1979, скарочанае выданне — 1983, перавыданне 2000, 2005) дала імпульс шматлікім даследчыкам, стала настольнай кнігай для гісторыкаў культуры Новага часу.

Працы

The First Professional Revolutionist: Filippo Michele Buonarotti. Cambridge: Harvard University Press, 1959. ISBN 978-0-674-30400-0. The printing press as an agent of change: communications and cultural transformations in early modern Europe. 2 vols. Cambridge: Cambridge University Press, 1979. ISBN 0-521-22044-0. The printing revolution in early modern Europe. Cambridge: Cambridge University Press, 1983 (перавыд. 2000, 2005) ISBN 0-521-25858-8, ISBN 0-521-27735-3. Print culture and Enlightenment thought. Chapel Hill: University of North Carolina Press u.a., 1986 Grub Street abroad: aspects of the French cosmopolitan press from the age of Louis XIV to the French Revolution. Oxford: Clarendon Press, 1992. ISBN 0-19-812259-4. Divine Art, Infernal Machine, The Reception of Printing in the West. Philadelphia: University of Pennsylvania Press, 2011

Прызнанне Стыпендыя Гугенхайма (1981). Прэмія Амерыканскай асацыяцыі гісторыкаў за навуковыя дасягненні (2002). Ганаровы доктар гуманітарных навук Мічыганскага ўніверсітэта (2004).

У 1993 Нацыянальная кааліцыя незалежных даследчыкаў (NCIS) заснавала прэмію імя Элізабэт Эйзенстайн.

Крыніцы

Літаратура

The Advent of printing: historians of science respond to Elizabeth Eisenstein’s The printing press as an agent of change/ Ed. by Peter F. McNally. Montreal: Graduate School of Library and Information Studies, McGill University, 1987 Baron S.A. a.o. Agent of change: print culture studies after Elizabeth L. Eisenstein. Amherst: University of Massachusetts Press, 2007

Спасылкі

Аналітычная інтэлектуальная Біяграфія Элізабэт Эйзенстайн

Катэгорыя:Стыпендыяты Гугенхайма Катэгорыя:Гісторыкі культуры Катэгорыя:Гісторыкі ЗША