Romulea — род шматгадовых травяністых клубнецыбульных раслін сямейства . Уключае больш за 100 відаў, якія растуць у Міжземнамор’і, на Аравійскім паўвостраве, у Афрыцы да Капскай правінцыі ўключна.
Таксанамія Род названы ў гонар легендарнага заснавальніка Рыма Ромула.
Батанічнае апісанне Клубнецыбуліна 1,5 — 3 см у дыяметры, плоская або круглявая; покрыўныя лускі плёнкавыя, ападаюць. Сцябло простае або галінастае, недаразвітае, аднакветкавае. Пучок вузкалінейных або ніткападобных лісткоў у аснове сцябла, звычайна лісце пераўзыходзіць сцябло па даўжыні. Кветкі звычайна адзінкавыя, 2-3 см у дыяметры, у залежнасці ад віду маюць жоўтую, ружовую, пурпуровую або фіялетавую афарбоўку. Насенне звычайна круглявае, у трохгнёздавай круглявай або эліптычнай шматнасеннай каробачцы.
Вырошчванне У раёнах з субтрапічным кліматам шэраг відаў вырошчваюць у якасці вяснова- або асеннеквітнеючых мнагалетнікаў адкрытага грунту для альпійскіх горак. У культуры яны падобныя прадстаўнікам роду . Істотных маразоў не пераносіць.
Віды Паводле інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае 109 відаў:
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Pacific Bulb Society: Romulea
Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Касачовыя