Аляксандр Васілевіч Божчанка (нар. 20 сакавіка 1948, п. Краснадон, Луганская вобласць) — беларускі інжынер-дэндролаг, эколаг, спецыяліст у галіне азелянення і добраўпарадкавання.

Біяграфія Скончыў Львоўскі лесатэхнічны інстытут у 1970 годзе. З 1971 года працаваў у Гомельграмадзянпраекце інжынерам-дэндролагам АПМ, з 1973 года — старшым інжынерам-дэндролагам, з 1979 года — вядучым інжынерам-дэндролагам, з 1987 года — кіраўніком групы па азеляненні і добраўпарадкаванні АПМ, з 1989 года — начальнікам групы АПМ і галоўным інжынерам праектаў, з 1998 года — галоўным спецыялістам па экалогіі, з 1999 года — начальнікам АПМ.

Аўтар шэрагу артыкулаў у «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі».

Прафесійная дзейнасць Аўтар праектаў планіроўкі прыгараднай зоны Гомеля (1973), генеральных планаў Мазыра і Рэчыцы, комплекснай схемы азелянення Гомеля, рэканструкцыі турбазы «Сож» з ПДП водна-зялёнага дыяметра Гомеля, праекта развіцця Цэнтральнага парку культуры і адпачынку імя Луначарскага на левым беразе ракі Сож (1987).

Узнагароды За вялікі асабісты ўклад у праектаванне сістэмы вадаёмаў і добраўпарадкавання па вул. П. Броўкі ў Гомелі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Гомельскага гарвыканкама (2007). У 2010 годзе атрымаў знак «Ганаровы будаўнік».

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Дэндролагі Беларусі Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Нацыянальнага лесатэхнічнага ўніверсітэта Украіны