Саад-паша Заглул () ( — ) быў егіпецкім рэвалюцыянерам і дзяржаўным дзеячам. Ён з'яўляўся лідарам егіпецкай нацыяналістычнай партыі і Ганаровым Прэзідэнтам футбольнага клуба .

Саад-паша Заглул узначальваў рух грамадзянскага непадпарадкавання, мэтай якога было дасягненне незалежнасці Егіпта (і Судана) ад брытанскага панавання. Ён сыграў ключавую ролю ў Такую ж вялікую ролю адыграў у схіленні Брытаніі да падпісання ў 1922 годзе. Займаў пасаду прэм'ер-міністра Егіпта з 26 студзеня 1924 па 24 лістапада 1924 гг.

Пачатак грамадзянскай актыўнасці Саад Заглул нарадзіўся ў ліпені 1857 года ў вёсцы Ібайна ў мухафазе , у межах дэльты Ніла ў сялянскай сям'і сярэдняга класу. Адукацыю атрымаў ва Універсітэце Аль-Азхар і ў Егіпецкай школе права ў Каіры. З часам Заглул, еўрапеізаваны юрыст, набыў багацце і статус, падняўся па кар'ернай лесвіцы. Стаў членам егіпецкай масонскай ложы.

Станаўленне ў палітыцы Саад Заглул паспяхова займаўся юрыдычнай практыкай, таму назапасіў дастатковыя сродкі для таго, каб удзельнічаць у егіпецкай палітыцы, у якой на той час адбывалася барацьба ўмераных і радыкальных сіл з агульнай мэтай да супрацьстаяння брытанскай акупацыі. Наладзіў карысныя і цесныя сувязі з рознымі фракцыямі егіпецкіх нацыяналістаў. У 1892 годзе прызначаны суддзёй апеляцыйнага суда. Зблізіўся з прынцэсай . Яго сувязі ў найвышэйшых колах паспрыялі жаніцьбе ў 1895 годзе з дачкою егіпецкага прэм'ер-міністра , сяброўствам якога з , брытанскім кіраўніком Егіпта, можна часткова растлумачыць далейшую памяркоўнасць Заглула ў стаўленні да брытанскай акупацыі. Пазней Заглул быў прызначаны міністрам адукацыі (1906—1908), міністрам юстыцыі (1910—1912). Сыходзіць у адстаўку з паста міністра юстыцыі з-за рознагалоссяў з хедзівам Абасам Хільмі II, пасля чаго абіраецца ў Заканадаўчы сход. У 1913 г. стаў яго віцэ-прэзідэнтам.

У час свайго знаходжання на міністэрскіх пасадах Заглул прымаў пэўныя меры да рэфармавання, якія б задаволілі і егіпецкіх нацыяналістаў, і брытанскую акупацыйную адміністрацыю. У гэты час ён трымаўся здалёк ад радыкальных нацыяналістычных фракцый. Заставаўся задавальняючай фігурай для брытанскай адміністрацыі, адначсова з тым не кампраметуючы сябе ў вачах сваіх суайчыннікаў. Падчас Першай сусветнай вайны адносіны паміж Брытаніяй і Егіптам пачалі пагаршацца. Многія члены Заканадаўчага сходу ствараюць групы антыкаланіяльных актывістаў па ўсім Егіпце.

Выгнанне Пасля Першай сусветнай вайны Заглул пачаў праяўляць значна большую актыўнасць у межах нацыяналістычнага руху, стварыў палітычную партыю . 13 лістапада 1918 года Заглул і двое з іншых былых членаў Заканадаўчага сходу звяртаюцца да брытанскага вярхоўнага камісара з просьбай аб адмене пратэктарату. Тады ж яны просяць права на тое, каб быць прадстаўнікамі Егіпта на мірных пасляваенных перамовах. Гэтыя патрабаванні былі адхіленыя, пасля чаго прыхільнікі Заглула, дзеячы партыі Вафд, ініцыявалі .

Брытанская дэлегацыя патрабавала ад Заглула спынення яго палітычнай агітацыі. Калі Заглул адмовіўся, акупацыйныя ўлады ў сакавіку 1919 года саслалі яго на Мальту, але неўзабаве ён быў вызвалены пасля таго, як генерал Эдмунд Аленбі заняў пасаду вярхоўнага камісара Егіпта. Заглул узначаліў афіцыйную дэлегацыю Егіпта на Парыжскай мірнай канферэнцыі, дзе запатрабаваў ад Вялікабрытаніі афіцыйнага прызнання незалежнасці Егіпта і далучэння да Егіпта тэрыторыі Судана (як гэта было пры Мухамедзе Алі Егіпецкім). Акрамя Саада Заглула, у складзе дэлегацыі былі Хамад Махмуд эль Басель-паша і Абдэль Лаціф Мікабаці. Дэлегацыя не дамаглася поспехаў. У 1920 годзе Заглул некалькі разоў сустракаецца з брытанскім міністрам па справах калоній . Яны дасягаюць паразумення, але Заглул не ведае, як узбунтаваныя егіпцяне паставяцца да яго, калі ён заключыць пагадненне з брытанцамі, таму адхіляецца ад дамовы. У 1921 годзе Заглул зноў выкарыстоўвае сваіх прыхільнікаў, каб перашкодзіць стварэнню ўрада, лаяльнага Брытаніі. Аленбі адказвае ссылкай Заглула на Сейшэльскія астравы ў Індыйскім акіяне, дзе ўжо знаходзіліся і іншыя сасланыя дзеячы антыімперыялістычнага руху. Лісты, якія дасылалі на радзіму сасланыя актывісты, цэнзураваліся, аднак Саад Заглул знаходзіў шляхі абыходжання цэнзурных абмежаванняў, выкарыстоўваючы лісты ў якасці асноўнага палітычнага інструмента. У 1922 годзе Заглула перавезлі з Сейшэлаў у Гібралтар з-за дрэннага стану здароўя, а ў 1923 г. ён быў канчаткова вызвалены, атрымаўшы дазвол вярнуцца ў Егіпет.

Пасля вяртання

Па сваім вяртанні Заглул узначаліў егіпецкія нацыяналістычныя сілы. На выбарах 12 студзеня 1924 года партыя Вафд атрымала пераважную большасць галасоў, здабыўшы для сябе 90% месцаў у парламенце. Двума тыднямі пазней Заглулам быў сфармаваны першы нацыяналістычны ўрад Егіпта. Пасля забойства 19 лістапада 1924 года сэра , і генерал-губернатара Судана, і пасля некаторых брытанскіх патрабаванняў, якія Заглул палічыў непрымальнымі, ён сышоў у адстаўку. Аднак двума гадамі пазней Саад Заглул вярнуўся ў палітыку, і, хоць больш ніколі не займаў пасады прэм'ер-міністра, заставаўся надзвычайна ўплывовай фігурай да сваёй смерці ў 1927 годзе.

Сям'я Жонка Заглула, , была дачкою , члена егіпецкага кабінета міністраў, двойчы прэм'ер-міністра Егіпта. Яна была феміністкай і рэвалюцыянеркай, актыўна ўдзельнічала ў палітыцы.

Брат Заглула, Ахмад Фаці Заглул, быў юрыстам і палітыкам. Займаў некалькі адміністратыўных пасад, пэўны час з'яўляўся намеснікам міністра юстыцыі. У 1906 годзе апынуўся ў складзе егіпецкіх суддзяў, якія прынялі ўдзел у судовым працэсе па справе .

Пахаваны разам са сваёй жонкай у маўзалеі ў Каіры.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Al-Ahram: "The bitter harvest" Артыкул пра забойства сэра Олівера Стэка ў Каіры ў 1924 годзе і яго наступствах для Егіпта і Заглула — Інфармацыя пра тое, як Заглул спрабаваў вярнуць сабе ўладу ў 1926 годзе.

Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Егіпта Катэгорыя:Памерлі ў 1927 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1859 годзе