«Вялікі» () — амерыканскі фэнтэзійны камедыйна-драматычны фільм 1988 года рэжысёра Пені Маршал з Томам Хэнксам у галоўнай ролі.
Пасля выхаду «Вялікі» атрымаў шырокае прызнанне крытыкаў, асабліва за ігру Хэнкса. Фільм таксама меў вялікі камерцыйны поспех, сабраўшы 151 мільён долараў па ўсім свеце пры вытворчым бюджэце ў 18 мільёнаў долараў, і аказаўся ключавым для кар’еры Хэнкса. Фільм атрымаў намінацыі на прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю (Хэнкс) і найлепшы арыгінальны сцэнар, а таксама некалькі ўзнагарод «Сатурн».
Па версіі Амерыканскага інстытута кінамастацтва фільм займае 42-е месца ў спісе 100 камедый і 10-е месца ў катэгорыі «10 фэнтэзі-фільмаў» у спісе «10 найлепшых амерыканскіх фільмаў у 10 класічных жанрах па версіі AFI».
Сюжэт Джош Баскін, трынаццацігадовы хлопчык з ціхага прыгарада, просіць у загадкавага гульнявога аўтамата ў парку забаў зрабіць яго вялікім. Яго жаданне здзяйсняецца, і ён атрымлівае цела трыццацігадовага мужчыны, застаючыся, па сутнасці, дзіцем. Спалохаўшыся, што ж рабіць далей Джош едзе ў Нью-Ёрк, дзе ўладкаваўшыся ў буйную кампанію па вытворчасці цацак, ідзе ў верх па кар’ернай лесвіцы, і да таго ж улюбляецца ў калегу Сьюзан.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1988 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1988 года Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Говард Шор Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сатурн»