Э́нса Херэмі́яс Ферна́ндэс (; нар. ) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Звычайна гуляе на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, але здольны выканаць ролю апорнага ці атакуючага паўабаронцы.

Кар’ера

Клубная Выхаванец акадэміі «Рывер Плэйта». Дэбютаваў у асноўнай камандзе клуба ў 2019 годзе, а затым правёў два сезоны ў арэндзе ў клубе «Дэфенса і Хустысія». Быў важнай часткай каманды, якая здолела здабыць Паўднёваамерыканскі кубак, а таксама стаць пераможцамі Рэкопы Паўднёвай Амерыкі. Пасля гэтага вярнуўся ў «Рывер Плэйт» у 2021 годзе. Па вяртанні Фернандэс зарэкамендаваў сябе як ключавы ігрок клуба, стаўшы з ім чэмпіёнам краіны ў тым жа годзе. Улетку 2022 года ігрок далучыўся да «Бенфікі».

Адгуляўшы за партугальскі клуб усяго шэсць месяцаў, у студзені 2023 года ён быў набыты англійскім «Чэлсі» за рэкордныя 106,8 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Кантракт іграка разлічаны на восем за паловай гадоў«Chelsea transfer news: Fernandez transfers to Chelsea». Chelsea F.C.. Фернандэс дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 3 лютага ў хатнім матчы супраць «Фулхэму», згуляўшы 90 хвілін«Chelsea’s attacking woe vs. Fulham overshadows bright debut by record signee Enzo Fernandez». ESPN.. 11 лютага аргенцінец зрабіў галавую перадачу ў матчы супраць «Вест Хэм Юнайтэд», і сустрэча скончылася з лікам 1:1«West Ham United 1-1 Chelsea». BBC Sport.. 30 жніўня 2023 года ўключыў мяч у браму «Уімблдана» ў матчы Кубка лігі«Report: Chelsea 2-1 AFC Wimbledon». Chelsea F.C.. А 30 снежня забіў першыя галы ў элітным дывізіёне, двойчы засмуціўшы брамніка «Брайтан энд Хоўв Альбіёна»«Match report: Chelsea 3 Brighton 2». Chelsea F.C..

Міжнародная Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны 24 верасня 2022 года ў матчы супраць зборнай Гандураса«Messi bisa na estreia de Enzo Fernández». Abola.. Ігрок замяніў на 64-й хвіліне сустрэчы Леандра Парэдэса.

Дасягненні «Дэфенса і Хустысія»: Уладальнік Паўднёваамерыканскага кубка: 2020 Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 2021

«Рывер Плэйт»: Чэмпіён Аргенціны: 2021 Уладальнік Трафея чэмпіёнаў: 2021

«Бенфіка»: Чэмпіён Партугаліі: 2023

Аргенціна: Чэмпіён свету: 2022 Уладальнік Кубка Амерыкі: 2024

Сям’я Жанаты, мае дачку і сына.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рывер Плэйт Катэгорыя:Ігракі ФК Дэфенса і Хустысія Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі