Ашра́ф Хакі́мі (; нар. ) — мараканскі футбаліст, абаронца французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен» і нацыянальнай зборнай Марока. Звычайна гуляе як правы абаронца, але час ад часу далучаецца да атакуючых дзеяў. Вылучаецца хуткасцю, выніковымі забегамі на флангу і галавымі здольнасцямі, дзякуючы чаму лічыцца адным з найлепшых правых абаронцаў у сусветным футболе.
Кар’ера Хакімі прайшоў праз моладзевую акадэмію мадрыдскага «Рэал» з роднага горада. У 2016 годзе пачаў прыцягвацца да рэзервовай каманды мадрыдцаў, а наступным годам быў пераведзены ў асноўны склад. Ты не менш, замацавацца ў складзе «сметанковых» у футбаліста не атрымалася. На гады ён перабраўся ў Германію, дзе гуляў за дортмундскую «Барусію», з якой здабыў Суперкубак Германіі 2019 года. Па вяртанні з арэны за 40 млн еўра быў набыты італьянскім «Інтэрнацыянале». Хакімі правёў шыкоўны сезон, з'явіўшыся амаль ва ўсіх матчах клуба, прапусціўшы толькі хатнюю гульню з «Джэноа» праз дыскваліфікацыю. Ігрок зарабіў 7 галоў і 10 асістэнцкіх пунктаў, а клуб упершыню за адзінаццаць сезонаў здабыў скудэта. Яго выступы выклікалі цікавасць некалькіх еўрапейскіх клубаў, але іграка перахапіў «Пары Сен-Жэрмен», які выклаў за мараканца 60 млн еўра.
Дасягненні «Рэал»: Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2017 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2018 Уладальнік Суперкубка Еўропы: 2017 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2017
«Барусія»: Уладальнік Суперкубка Германіі: 2019
«Інтэрнацыянале»: Чэмпіён Італіі: 2021
«Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі (5): 2022, 2023, 2024, 2025, 2026 Уладальнік Кубка Францыі (2): 2024, 2025 Уладальнік Суперкубка Францыі (3): 2022, 2023, 2024 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2025, 2026 Уладальнік Суперкубка Еўропы: 2025
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Марока Катэгорыя:Ігракі зборнай Марока па футболе Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Кастылья Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен