Мамаду́ Сако́ (; нар. , , Францыя) — французскі футбаліст сенегальскага паходжання, абаронца грузінскага клуба «Тарпеда» з Кутаісі. Таксама выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі.
Кар'ера Раннія гады Мамаду Сако быў чацвёртым дзіцём з сямі. Ён пачаў займацца футболам у шэсць гадоў і гуляў за клуб «Парыж». У 2002 годзе яго перавабілі да прафесіяналаў, у клуб «Пары Сен-Жэрмен».
«Пары Сен-Жэрмен» 14 чэрвеня 2008 года Сако падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Пары Сен-Жэрмен»Mamadou Sakho signe pro, PSG En Force. Ён быў афіцыйна прадстаўлены ў першай камандзе і атрымаў майку з нумарам 3.
«Ліверпул» 2 верасня 2013 года англійскі клуб «Ліверпул» абвясціў аб падпісанні Сако. Сума трансферу склала 15 млн фунтаў стэрлінгаўReds announce Sakho signing. Liverpool F.C..
Дасягненні «Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі: 2013 Уладальнік Кубка Францыі: 2010 Уладальнік Кубка французскай лігі: 2008 Уладальнік Суперкубка Францыі: 2013
Крыніцы
Спасылкі Профіль на L'Equipe Football
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Парыжы Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Крыстал Пэлас Катэгорыя:Ігракі ФК Манпелье Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Кутаісі