Мустафа Джыме () — цэнтральнаафрыканскі футбаліст, нападнік мінскага «Дынама».
Біяграфія Нарадзіўся ў 2003 годзе ў горадзе Бімба ў ЦАР. Выхаванец мясцовай футбольнай школы «Ecole Foot Ngato» (першы трэнер Себасьяс Нгата). У 2020-24 гадах выступаў за «Рэд Стар» са сталіцы ЦАР Бангі.
У форме галоўнай зборнай роднай краіны выйшаў 28 жніўня 2022 года супраць кангалезцаў у межах адборачнай кампаніі чэмпіянату афрыканскіх нацый.
У жніўні 2024 года перабраўся ў «Мінск», дзе адразу заняў месца ў аснове. У беларускай Вышэйшай лізе-2024 правёў 12 паядынкаў, забіў 6 мячоў. Быў прызнаны найлепшым футбалістам 25-га тура, пасля таго як аформіў хет-трык у вароты «Іслачы». У лютым 2025 года падпісаў кантракт з «Дынама»dinamo-minsk.by.
Крыніцы
Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск