Нікала́с Тальяфі́ка (; нар. ) — аргенцінскі футбаліст, левы абаронца французскага клуба «Алімпік» (Ліён) і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Мае калабрыйскае паходжанне, а таксама італьянскае грамадзянства. Пачынаў кар’еру ў клубе «Банфілд», пасля чаго некалькі гадоў правёў у складзе «Індэпенд’ентэ», дзе быў капітанам каманды. Узімку 2018 года пераехаў у Еўропу, дзе спачатку абараняў колеры нідэрландскага «Аякса», а потым з 2022 года ліёнскага «Алімпіка».
Вылучаецца цягавітасцю, выдатнай тэхнікай і бесперапыннай прадпрымальнасцю. У выніку навыкаў іграка, а таксама яго гульнявой пазіцыі, клубаў, нацыянальнасці і дзіўнага візуальнага падабенства Тальяфіка часам параўноўваюць з былым абаронцам «Інтэрнацыянале» і зборнай Аргенціны Хаўерам Дзанеці«Nicolás Tagliafico: the New Javier Zanetti?». Mediolana..
Дасягненні «Індэпенд’ентэ»: Уладальнік Паўднёваамерыканскага кубка: 2017
«Аякс»: Чэмпіён Нідэрландаў: 2019, 2021, 2022 Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2019, 2021
Аргенціна: Чэмпіён свету: 2022 Уладальнік Кубка Амерыкі: 2021, 2024
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Банфілд Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мурсія Катэгорыя:Ігракі ФК Індэпенд’ентэ Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён