Боні Франчэска Райт (; ) — брытанская , вядомая дзякуючы ролі Джыні Уізлі ў фільмах пра Гары Потэра. Кіраўнік і заснавальнік кінакампаніі «Бон-Бон-Люм’ер» (Bon Bon Lumiere), , , .
Біяграфія Нарадзілася ў Лондане. Яе бацькі, Шэйла Тыг і Гары Райт, па прафесіі ювеліры, якія валодаюць уласнай кампаніяй «Райт-Энд-Тыг». Ёсць старэйшы брат Льюіс, які старэйшы на тры гады. Райт скончыла пачатковую школу «Праё-Вестэрн», а затым школу «Кінг-Алфрэд» у Лондане. Падчас здымак «Гары Потэра і Дароў Смерці» яна наведвала Лонданскі ўніверсітэт мастацтваў для вывучэння кіно і тэлебачання, скончыла ў 2012 годзе са ступенню бакалаўра гуманітарных навук.
У вольны час Боні падабаецца танчыць, маляваць, падарожнічаць і іграць на музычных інструментах — піяніна і блокфлейта. Сярод відаў спорту яна захапляецца футболам, плаваннем, тэнісам, конным спортам, серфінгам і лёгкай атлетыкай, а таксама катаецца на каньках і веласіпедзе.
З 2015 года інтэнсіўна займаецца ёгай, медытацыямі і астралогіяй. Прытрымліваецца вегетарыянскага харчавання.
Зноскі
Катэгорыя:Актрысы Вялікабрытаніі