Алесандра Бастоні (; нар. ) — італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца клуба «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Італіі. Уважаецца адным з найлепшых цэнтральных абаронцаў у свеце, вядомы сваімі дасканалымі падкатамі і здольнасцю абыходзіцца з мячом«The 25 best centre backs in world football — ranked». 90min.com.Collins, Luke; Bishop, Callum (29.03.2024). «The 10 best centre-backs in world football right now have been ranked». GiveMeSport..
Кар’ера Клубная Бастоні прайшоў праз розныя ўзроставыя групы ў Бергама, перш чым далучыцца да моладзевай каманды Прымаверы, дзе замацаваўся як асноўны цэнтральны абаронца. Упершыню трапіў у заяўку першай каманды 30 кастрычніка 2016 года на матч «Аталанты» супраць «Джэноа». Дэбют футбаліста прыпаў на матч Кубак Італіі, які ладзіўся месяцам пазней. У ім бергамцы гулялі супраць «Пескары». Бастоні правёўшы на полі ўвесь матч, які скончыўся перамогай яго каманды з лікам 3:0. 22 студзеня 2017 года абаронца паклаў пачатак кар’еру ў матчы Серыі А ў гульні супраць «Сампдорыі» (1:0). Футбаліст згуляў усе 90 хвілін матчу.
31 жніўня 2017 года «Інтэрнацыянале» афіцыйна абвясціў аб падпісанні з Бастоні кантракту, што каштавала міланцам 31 мільён еўра«Transfer news: Inter paid €31m for Bastoni» . Calcio Mercato.. У той жа дзень было пацверджана, што ён застанецца ў «Аталанце» на правах арэнды яшчэ на два сезоны«Alessandro Bastoni All’Inter Ma Nerazzurro Fino Al 30 Giugno 2019». Atalanta B.C.. 14 ліпеня 2018 года «Інтэрнацыянале» датэрмінова вярнуў Бастоні з арэнды і працягнуў з ім кантракт да 2023 года. Улетку 2018 года ў рамках дагаворы пазыкі абаронца сезон правёў у складзе «Пармы»«Ufficale: Parma, tris d’acquisti dall’Inter: Biabiany, Dimarco e Bastoni». TUTTOmercatoWEB..
Міжнародная Яшчэ з маладога веку прыцягваўся да выступаў за зборныя Італіі розных узростаў. Упершыню атрымаў выклік у нацыянальную зборную Італіі ад галоўнага трэнера Раберта Манчыні на матчы Лігі нацый супраць зборных Босніі і Герцагавіны і Нідэрландаў у верасні 2020 года. Дэбютаваў у складзе зборнай 11 лістапада, звіўшыся ў першай адзінаццатцы ў таварыскім матчы супраць зборнай Эстоніі. Гэты матч ладзіўся ў Фларэнцыі і скончыўся перамогай гаспадароў з лікам 4:0.
Дасягненні «Інтэрнацыянале»: Чэмпіён Італіі: 2021, 2024 Уладальнік Кубка Італіі: 2022, 2023 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2021, 2022, 2023
Італія: Чэмпіён Еўропы: 2020
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Аталанта Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Парма