Алякса́ндр Васі́левіч Зу́баў (нар. , Махачкала, цяпер Рэспубліка Дагестан, Расія) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1985), прафесар (1986) і акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1996).

Біяграфія Нарадзіўся года ў Махачкале. Скончыў у 1964 годзе Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «матэматыка». З 1965 года працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, з 1968 года загадчык кафедры інфарматыкі і прыкладной лінгвістыкі, з 1995 года займае пасаду прарэктара. У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

Даследаванні Вывучае праблемы лінгвістыкі тэксту, камп’ютарнай лінгвістыкі, штучнага інтэлекту, камп’ютарнага навучання. Аўтар прац «Апрацоўка на АС ЭВМ тэкстаў натуральных моў» (1977) і «Праблемы нараджэння тэксту» (т. 1—2, 1987 і 1989). Суаўтар кніг «ЭВМ аналізуе тэкст» (1989), «Асновы лінгвістычнай інфарматыкі» (т. 1—3, 1991—1993) і «Лінгвістычная інфарматыка» (1995).

Узнагароды Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1973), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008). У 1977 годзе атрымаў сярэбраны медаль ВДНГ СССР.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:мовазнаўцы Беларусі