78-я цырымонія ўручэння кінапрэміі Брытанскай акадэміі кінамастацтва, больш вядомая як BAFTA, адбылася 16 лютага 2025 года, на ёй былі адзначаны фільмы, якія дэманстраваліся ў брытанскіх кінатэатрах у 2024 годзе.

Лонг-лісты BAFTA былі абнародаваны 3 студзеня 2025 года. Намінанты на прэмію «Узыходзячая зорка», якая з’яўляецца адзінай катэгорыяй, за якую галасуе брытанская публіка, былі абнародаваны 7 студзеня 2025 года, а канчатковыя намінанты на ўсе астатнія катэгорыі былі абвешчаныя 15 студзеня 2025 года.

Фільм «Канклаў» атрымаў найбольшую колькасць намінацый — дванаццаць, за ім ідзе «Эмілія Перэс» з адзінаццаццю і «Бруталіст» з дзевяццю. У канчатковым выніку «Бруталіст» і «Канклаў» атрымалі найбольшую колькасць узнагарод — па чатыры кожны, а апошні перамог у намінацыі «Найлепшы фільм».

Намінацыі і ўзнагароды

Найлепшы фільм «Канклаў»

Найлепшы брытанскі фільм «Канклаў»

Найлепшая рэжысура Брэдзі Корбет («Бруталіст»)

Найлепшая мужчынская роля Эдрыен Броўдзі («Бруталіст»)

Найлепшая жаночая роля Майкі Мэдысан («Анора»)

Найлепшая мужчынская роля другога плана Кіран Калкін («Сапраўдны боль»)

Найлепшая жаночая роля другога плана Зоі Салдана («Эмілія Перэс»)

Найлепшы анімацыйны фільм «Уолес і Громіт: Птушыная помста»

Найлепшы неангламоўны фільм «Эмілія Перэс» (Францыя)

Найлепшы арыгінальны сцэнарый Джэсі Айзенберг («Сапраўдны боль»)

Найлепшы адаптаваны сцэнарый Пітэр Страган («Канклаў»)

Найлепшы кароткаметражны фільм «Камень, папера, нажніцы»

Найлепшы дзіцячы і сямейны фільм «Уолес і Громіт: Птушыная помста»

Зноскі

Спасылкі Спіс лаўрэатаў і намінантаў на афіцыйным сайце BAFTA 2025 на сайце IMDb

Катэгорыя:Цырымоніі прысуджэння кінапрэміі BAFTA Катэгорыя:Кінапрэміі 2025 года Катэгорыя:2025 год у Вялікабрытаніі Катэгорыя:Люты 2025 года Катэгорыя:Падзеі 16 лютага Катэгорыя:Падзеі ў Лондане