Сахалінскі бурштын — выкапнёвая смала кайназойскага ўзросту, якая паходзіць з вострава Сахалін. Асноўнае радовішча размешчана на беразе Ахоцкага мора, недалёка ад вусця ракі Найба і вёскі Старадубскае. Датуецца эацэнам. У сахалінскім бурштыне знойдзена больш за 800 інклюзаў, такіх як насякомыя і павукападобныя; у працэсе дыягенезу пад уздзеяннем высокіх тэмператур целы многіх з іх дэфармаваны і запоўнены смалой, што зніжае іх кантраснасць і абцяжарвае вывучэнне.
Крыніцы
Катэгорыя:Сахалінская вобласць Катэгорыя:Бурштын