«Храналогія» (Которого сѧ м(е)с(я)ца што за старыхъ вековъ дѣело короткое описанїе) — вершаваны твор вялікалітоўскага паэта другой паловы XVI стагоддзя Андрэя Рымшы. Надрукаваны Іванам Фёдаравым у Астрогу 5 мая 1581 года. Гэта аднааркушнае выданне, у якім дзве старонкі тэксту надрукаваны на адным бакуШустова, Ю. Э. Славянские названия месяцев в украинских печатных книгах конца XVI-XVII в / Ю. Э. Шустова // Стены и мосты VII. Междисциплинарность: что от историка требует, что дает и чего лишает? : Сборник трудов Международной научной конференции, Москва, 24–25 мая 2018 года. – Москва: Российский государственный гуманитарный университет, 2019. – С. 229-239. – EDN TGYTLC..
Гэты паэтычны твор складаецца з дванаццаці невялікіх тэкстаў, якія ўключаюць загалоўкі, двухрадкоўі пра падзеі біблейскай гісторыі і ўказанні дня месяца (па юліянскім календары з абазначэннем кніжнага/лацінскага варыянту назвы месяца). У загалоўках спачатку прыводзіцца лацінская назва месяца, затым старажытнаяўрэйская («погебреіску») і далей — славянская («просто»): «М(е)с(я)ца сентебра, по гебреиску елюль, просто вресень».
Трыяды назваў месяцаў наступныя:
сентебра — елюль — вресень, октоврїа — тышри — паздерникъ ноемврїѧ — марге оусамъ — грудень, декаврїа — хашлеу — просинецъ, генуара — тебет — стычень, февралѧ — себат — лютый, марта — адаръ — марец, априлѧ — нисан — кветень, мая — іѧръ — маи, іюнѧ — сыванъ — чырвецъ, іюлѧ — тамус — липецъ, августа — аовъ либо авъ — серпень.
Назвы трох славянскіх месяцаў прыводзяцца ў польскай транскрыпцыі (вресень, стычень, марец). «Паздерник» захоўваецца ў назве кастрычніка месяца ў сучаснай польскай мове (październik). «Просинец» — старажытнаруская назва месяца, вядомая па многіх ранніх крыніцах, пачынаючы з Астрамірава і Галіцкага Евангелля.
Захаваўся толькі адзін экзэмпляр гэтага ўнікальнага твора, што захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу.
Крыніцы
Катэгорыя:Літаратурныя творы на старабеларускай мове Катэгорыя:Творы 1581 года Катэгорыя:Вершаваныя творы Катэгорыя:Андрэй Рымша