Людміла Канстанцінаўна Корхава (Лаўрыновіч) (нар. , , Гомельская вобласць) — беларуская актрыса. Актрыса Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. Заслужаная артыстка БССР (1990), народная артыстка Беларусі (1999).

Біяграфія Пасля заканчэння чачэрскай сярэдняй школы № 2 (1963) паступіла ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску. Працавала дыктарам Беларускага рэспубліканскага тэлебачання, а са жніўня 1968 года актрыса Гомельскага аблдрамтэатра.

Грала ролі класічнага рэпертуару:

графіня Гертруда («Мачыха» А. Бальзака), Медэя («Медэя» Л. Разумоўскай), Гурмыжская («Лес» А. Астроўскага) і многія іншыя. Выступала на сцэнах тэатраў Мінска, Гродна, Віцебска, Кіева, Львова, Адэсы, Севастопаля, Сухумі, Сочы і інш.

Літаратура Корхава Людміла Канстанцінаўна // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1: «А досвіткі…» — Кучынская / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 535 — 536.

Катэгорыя:Актрысы Беларусі