Фату-Хіва () — самы паўднёвы востраў архіпелага Маркізскія астравы. Плошча — 84 км², самы высокі пункт — гара Таўаўоха, вышыня над узроўнем мора — 960 метраў. Сам востраў сфарміраваны двума вулканічнымі пікамі. На Фату-Хіва захаваліся старажытныя драўляныя будынкі, пабудаваныя яшчэ да прыходу еўрапейцаў, а таксама скала з петрагліфамі. На востраве пражываюць пераважна палінезійцы, па дадзеных 2007 года — 587 чалавек у трох вёсках: Ханававэ, Амоа і Уя. Сусветную вядомасць востраў атрымаў дзякуючы Туру Хеердалу, які здзейсніў у 1937—1938 гадах сваю першую экспедыцыю менавіта на Фату-Хіва і напісаў кнігу «Фату-Хіва: вяртанне да прыроды».

Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна