Трубаўкла́дчык — самаходная (часам прычапная) гусенічная грузападымальная машына, прызначаная для ўздыму і ўкладкі труб і транспартавання абсталявання для трубаправодаў, выканання грузападымальных і мантажных работ пры зварцы, ачыстцы, ізаляцыі трубаправодаў, перагрузцы труб і інш.

Трубаўкладчык робіцца на базе гусенічнага трактара і мае спецыяльна сканструяваныя складовыя часткі, напрыклад галоўную раму, процівагу, механізм уздыму стралы і грузу, бакавую стралу, якая паварочваецца толькі ў вертыкальнай плоскасці. Існуюць прычапныя трубаўкладчыкі на двухвосевым прычэпе, на якім усталёўваюць паваротную калонку з пад’ёмнай стралой і грузазахопным прыстасаваннем. Яны агрэгатуюцца з трактарамі.

Выкарыстоўваюцца трубаўкладчыкі сумесна з іншымі спецыяльнымі механізмамі. Асноўныя патрабаванні да трубаўкладчыкаў вызначаюцца тэхналогіяй выканання работ пры будаўніцтве трубаправода: забеспячэннем неабходнай грузападымальнасці на тэхналагічна забяспечаным вылеце стралы (крука).

Асноўныя тэхнічныя паказчыкі трубаўкладчыка: максімальная грузападымальнасць, вызначаная дыяметрам трубаправода (звычайна да 50 т), вышыня ўздыму, вылет стралы (да 7,5 ), скорасць руху трубаўкладчыка (да 11 км/гадз), расстаноўка машын для вытворчасці работ і іншыя.

Для пракладкі падводных трубаправодаў выкарыстоўваюць спецыяльныя трубаўкладачныя судны).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Трубоукладчик // Горная энциклопедия онлайн ГОСТ 27963-88 Машины землеройные. Трубоукладчики. Термины, определения и техническая характеристика для коммерческой документации

Катэгорыя:Будаўнічыя тэхналогіі Катэгорыя:Пад’ёмна-транспартныя машыны Катэгорыя:Трубаправодны транспарт