Берэн і Луціен () — зборнік 2017 года, у які ўвайшло некалькі версій падання Дж. Р. Р. Толкіна пра Берэна і Луціен — аднаго з самых ранніх апавяданняў Толкіна пра Серадзем’е. Гэта адно з трох «вялікіх паданняў» у яго легендарыуме. Выдадзенае пад рэдакцыяй Крыстафера Толкіна, яно апавядае пра каханне і прыгоды смяротнага чалавека Берэна і несмяротнай эльфійскай прынцэсы Луціен. Падзеі падання адбываюцца ў Першую эпоху Серадзем’я, прыкладна за 6500 гадоў да падзей «Хобіта» і «Валадара Пярсцёнкаў».

Толкін напісаў некалькі версій іх гісторыі. Упершыню персанажы Берэна і Луціен з’яўляюцца ў «», напісанай Толкіным у 1916—1918 гадах. Пазней розныя версіі падання прыводзяцца ў паэме «», хроніках «», пасмяротна складзенай кнізе «Сільмарыліян». Песню пра Берэна і Луціен Арагорн спявае хобітам у «Валадары пярсцёнкаў».

Натхненне для многіх ідэй, прадстаўленых у паданні, Толкін чэрпаў у каханні да сваёй жонкі Эдыт, і пасля яе смерці на яе надмагіллі было выгравіравана «Луціен», а пазней — «Берэн» на яго ўласным.

Змест Прадмова (эсэ Крыстафера Толкіна) Нататкі пра Старажытныя Дні (эсэ Крыстафера Толкіна) Берэн і Луціен (эсэ Крыстафера Толкіна) Паданне пра Цінувіель (навэла Дж. Р. Р. Толкіна) Урывак з «Міфалагічнага нарысу» (апавяданне Дж. Р. Р. Толкіна) Урывак з «Лэ пра Лэйціян» (паэма Дж. Р. Р. Толкіна) Квента Налдарынва (эсэ Крыстафера Толкіна) Урывак з «Квенты» (апавяданне Дж. Р. Р. Толкіна) Другі ўрывак з «Лэ пра Лэйціян» (паэма Дж. Р. Р. Толкіна) Наступны ўрывак з «Квенты» (апавяданне Дж. Р. Р. Толкіна) Завяршэнне аповеду ў «Лэ пра Лэйціян» (паэма Дж. Р. Р. Толкіна) Квента Сільмарыліян (эсэ Крыстафера Толкіна) Вяртанне Берэна і Луціен паводле «Квенты Налдарынва» (апавяданне Дж. Р. Р. Толкіна) Урывак са «страчанага падання» пра Наўглафрынг (апавяданне Дж. Р. Р. Толкіна) Ранішняя і вячэрняя зорка (апавяданне Дж. Р. Р. Толкіна) Дадаткі Перапрацоўка «Лэ пра Лэйціян» (эсэ Крыстафера Толкіна і паэма Дж. Р. Р. Толкіна) Пералік уласных імён і назваў (эсэ Крыстафера Толкіна) Гласарый (эсэ Крыстафера Толкіна)

Крыніцы

Катэгорыя:Кнігі 2017 года Катэгорыя:Кнігі пра Серадзем’е Катэгорыя:Мастацкая літаратура пра бессмяротнасць