За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Крычаўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах. Улетку 1941 года 150 яўрэяў пад кіраўніцтвам Соні Прымака аказалі супраціў, не падпарадкаваліся загаду немцаў перабрацца ў гета ў Крычаве і схаваліся ў лесе. Яны звярнуліся ў суседні партызанскі атрад з просьбай прыняць іх, але атрымалі адмову і без падтрымкі неўзабаве былі забітыя карнікаміЛитин А., Шендерович И. Деревни Антоновка больше нет Литин А., Шендерович И. Кричев, история города .

Яўрэяў у раёне забівалі ў Крычаве, Антонаўцы, Баеўцы, Маляцічах, Шаеўцы, каля вёскі Прудок і іншых месцах.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета: у гета вёскі Антонаўка Маляціцкага сельсавета (лета — снежань 1941) былі забітыя больш за 30 чалавек. У гета горада Крычаў (лета — лістапад 1941) былі закатаваныя і забітыя больш за 360 чалавек. У гета вёскі Маляцічы (лета — лістапад 1941) былі забітыя каля 100 чалавек.

У Крычаўскім раёне пяць чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта Ларын Віктар, Васін (Ларына) Лілія, Пісарава Марыя, Пісарава Раіса і Весяліна-Ткачова ФёклаЯд Вашем. История спасения. Фейгина (Вертлиб) Елена и Незнанская Мира. .

Помнікі загінулым усталяваны ў Антонаўцы, МаляцічахЧасовитина Н. Военная и послевоенная история агрогродка Молятичи Кричевского района , Крычаве, пад вёскай ПрудокБотвинник М. «Памятники геноцида евреев Беларуси». Минск, "Беларуская навука, 2000, стр. 300—301 ISBN 985-08-0416-5.

Крыніцы

Літаратура

Крычаўскі раён Катэгорыя:Гісторыя Крычаўскага раёна