Анамадон (Anomodon) — род гіпнавых імхоў.

Апісанне Двухдомныя лістасцябловыя расліны. Утвараюць рыхлыя або шчыльныя небліскучыя ад ярка-зялёных да карычнявата-зялёных дзернавінкі. Першаснае сцябло сталонападобнае, другасныя — прамастойныя або ўзыходныя, простыя або перыстаразгалінаваныя. Лісце адтапыранае, языкападобнае, ланцэтнае ці шылападобнае, з простай жылкай (у сухім стане — чарапіцавае). Каробачка на доўгай ножцы, падоўжана-цыліндрычная, прамастойная.

Пашырэнне Вядома каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар'я. На Беларусі , , трапляюцца па ўсёй тэрыторыі. Растуць на ствалах лісцевых дрэў, зрэдку на камянях.

Літаратура

Катэгорыя:Гіпнавыя імхі