У Быхаўскім раёне, уключаючы сам Быхаў, у 1939 годзе пражывалі каля 7000 яўрэяў. З іх пад акупацыяй засталіся каля 5000 чалавек, і амаль усе яны былі забітыя нацыстаміА. Литин, И. Шендерович. Быхов. История города . Нешматлікія ацалелыя ў большасці сваёй ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Яўрэяў забівалі ў многіх населеных пунктах Быхаўскага раёна: у Быхаве, у вёсках Сапяжынка, Няраж, Давыдавічы, Гамарня, Палкі, Дабужа, Гарадзец, Красніца, Мокрае, Новы Быхаў, Сяліба і СтудзёнкаДиректор Быховского районного историко-краеведческого музея С. Жижиян. Никогда больше… Холокост в Быховском районе .

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета: у гета горада Быхаў (верасень 1941) былі закатаваныя і забітыя каля 5000 чалавек; у гета вёскі Сапяжынка (жнівень—верасень 1941) былі забітыя каля 90 чалавек.

На месцах масавых забойстваў яўрэяў Быхаўскага раёна падчас Катастрофы былі ўсталяваныя помнікі. Адзін — каля вёскі Вароніна, ля дарогі Вароніна—Быхаў, дзе былі забітыя прыкладна 4670 чалавек. Другі помнік знаходзіцца побач з Ганьковым ровам на выездзе з Быхава па шашы на Рагачоў, на месцы расстрэлу 252 чалавекА. Шульман. Старинный городок на берегу Днепра . Таксама ў 2008 годзе быў усталяваны помнік на месцы дома, дзе былі сабраныя яўрэі Сапяжынкі перад расстрэламСапежинка, история местечкаSapezhynka .

Крыніцы

Літаратура

Быхаўскі раён Катэгорыя:Гісторыя Быхаўскага раёна