Чандравамша, або Месяцовая дынастыя (, ) — напаўміфічная старажытнаіндыйская царская дынастыя, разам з Сонечнай дынастыяй (Сур’явамша).
Першым царом Месяцовай дынастыі лічыцца Пуруравас, матранімічнае імя якога Айла, з-за чаго гэтая дынастыя таксама вядомая як дынастыя Айла. Ад гэтага цара і яго нашчадкаў утварыліся многія іншыя дынастыі Старажытнай Індыі, але яны ўсё працягваюць адносіцца да Месяцовай дынастыі, уваходзячы ў спісы яе кіраўнікоў. Па імені месяцовага Чандры цары дынастыі насілі тытул або «Чандравамшын», або «Чандравамшараджа».
Да Месяцовай дынастыі належалі княскія роды Куру, і Панду, міжусобная вайна якіх складае асноўную фабулу «Махабхараты». Ад яе ж лічаць сваё паходжанне і многія раджпутскія прозвішчы. У старажытнасці некаторыя адгалінаванні Месяцовай дынастыі (як і Сонечнай) давалі пачатак і брахманскім родам.
Гл. таксама
Махабхарата
Крыніцы
Катэгорыя:Дынастыі Катэгорыя:Кіраўнікі Індыі