Перад Другой сусветнай вайной пераважная большасць яўрэяў Смаргонскага раёна пражывала ў Смаргоні, Крэве і Солах. Па даных перапісу ў Смаргоні налічвалася 2017 яўрэяў (з 5138 жыхароў горада), у Жодзішкаўскім сельсавеце — 19, у Войстамскім — 29, Данюшаўскім — 27, Залескім — 12, Крэўскім — 219, Панізоўскім — 13, Сольскім — 789 чалавек.

Амаль усе прадстаўнікі народа, якія паспрабавалі сысці на ўсход перад прыходам немцаў, паспелі дайсці толькі да пасёлка Лебедзева ў Маладзечанскім раёне, дзе іх абагналі нямецкія войскі і прымусілі вярнуцца назад. Тыя, які вырашылі застацца ў Лебедзеве, пасля спалілі жыўцом у лебедзеўскай сінагозе разам з мясцовымі яўрэямі.

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі раёна былі забітыя. Частка яўрэяў са Смаргоні і іншых месцаў забілі каля вёскі Залессе ў рове каля чыгункі, недалёка ад брацкай магілы рускіх салдат, якія загінулі ў Першую сусветную вайну. Нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета: У двух гета горада Смаргонь (жнівень 1941 — люты 1943) былі закатаваныя і забітыя больш за 3000 чалавек. З Крэўскага гета (да 22 кастрычніка 1941) яўрэі былі перанакіраваны ў Смаргонь. У Сольскім гета (да 4 красавіка 1943 года) загінула невядомая колькасць чалавек.

У Смаргонскім раёне 2 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта Кандратовіч Антон і Станіслава — за выратаванне сям’і ДзяліёнЯд Вашем. История спасения. Кондратович Антон и Станислава. .

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Смаргоні і ў вёсцы Залессе.

Крыніцы

Літаратура

Смаргонскі раён Катэгорыя:Гісторыя Смаргонскага раёна