Сяргей Іванавіч Даніленка (нар. , г. Смалявічы, Мінская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, спецыяліст у галіне беларускага літаратуразнаўства. Падпалкоўнік міліцыі (у запасе). Кандыдат філалагічных навук (1997), дацэнт (2001).
Біяграфія Нарадзіўся года ў Смалявічах Мінскай вобласці. Скончыў у 1992 годзе Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура».
У 1997—2005 гадах працаваў на кафедры беларускай літаратуры Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, дацэнт. З 2005 года на кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у 2010—2016 — загадчык кафедры.
Навуковыя інтарэсы: сацыяльны міф у мастацкім тэксце; семіётыка геральдыкі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Падпалкоўнікі міліцыі (Беларусь) Катэгорыя:Выкладчыкі Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі