Ян VIII (каля 820, , Папская вобласць—, , Папская вобласць) — Папа Рымскі (872—882). Ян прысвяціў значную частку свайго папства спробам спыніць заваяванне мусульманаў поўдня Італіі і іхнае прасоўванне на поўнач. Калі ягоныя намаганні атрымаць дапамогу альбо ад франкаў, альбо ад Візантыйскай імперыі трывалі няўдачу, Ян умацаваў Рым. Ён падтрымаў Мяфодзія ў ягонай місіі прасоўвання асветы сярод славянаў, абараніўшы яго ад Каралінгаў і баварскага духавенства, і дазволіўшы пераклад Бібліі на славянскую мову. Ян таксама дыпламатычна прызнаў княства харватаў і развязаў канфлікт Фоціевай схізмы. Пантыфікат Яна скончыўся ягоным забойствам, і папства стала значна слабейшым пасля гэтага.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Папы Рымскія