Наступленне на Хомс (2024) — аперацыя сірыйскіх паўстанцаў па захопу горада Хомс у ходзе наступлення на паўночным захадзе Сірыі.

Ход падзей Пасля падзення Хамы 5 снежня 2024 года антыўрадавыя сілы размясціліся прыкладна за 40 кіламетраў ад горада Хомс.

Мясцовыя ўзброеныя групоўкі захапілі аб’ект інжынернага батальёна САА на ўскраіне Эр-Растана. Яны захапілі ваенную тэхніку і боепрыпасы. Самалёты расійскай авіяцыі нанеслі каля дзесяці ўдараў па паўночнай ускраіне Эр-Растана і раёнах вакол галоўнага моста, які злучае Хаму з Хомсам. САА таксама ўпершыню за некалькі гадоў нанесла артылерыйскія і ракетныя ўдары па пазіцыях паўстанцаў у Тальбісе. Улады ўсталявалі земляныя загароды ўздоўж шашы Хомс—Хама, каб ізаляваць Растан і Тальбісу ад горада Хомс. Значная калона САА з больш чым 200 транспартных сродкаў са зброяй і боепрыпасамі была перанакіраваная ў горад Хомс для ўзмацнення пазіцый у раёне Аль-Ваер і паблізу ваенных навучальных устаноў.

6 снежня апазіцыйныя сілы захапілі Аль-Растан і Талбісу і падышлі да ўскраін Хомса.

Відавочцы паведамлялі, што 7 снежня на ўскраіне горада былі чутныя баявыя дзеянні. Паводле інфармацыі крыніц як у асяроддзі паўстанцаў, так і ў сірыйскай арміі, апазіцыйныя сілы знаходзіліся ўнутры ХомсаSyrian rebels battle for Homs and advance on Damascus, Assad's rule at stake, Reuters, 7 декабря 2024 года.. Увечары былі зафіксаваныя ўцёкі ўрадавых войскаў з горада.

Раніцай 8 снежня сірыйскія паўстанцы заявілі, што цалкам захапілі горад Хомс, фактычна адрэзаўшы правінцыі Латакія і Тартус ад сталіцы краіны.

Крыніцы

Катэгорыя:Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі Катэгорыя:2024 год у Сірыі Катэгорыя:Бітвы грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Снежань 2024 года