«Quake» (, ) — камп’ютарная гульня ў жанры шутара ад першай асобы, распрацаваная «id Software» і выпушчаная 22 ліпеня 1996 года (поўная версія).

Перад афіцыйным выпускам поўнай версіі гульні, а менавіта 24 лютага 1996 года, была выпушчана тэхналагічная пад назвай «QTest». У ёй не было падтрымкі адзіночнага рэжыму гульні, і частка геймплэя была яшчэ не дапрацаваная, аднак, дзякуючы прысутнасці ў гульні падтрымкі мультыплэера, літаральна за суткі ў свеце з’явіліся дзясяткі сервераў для . Затым, 22 чэрвеня 1996 года была выпушчана -версія гульні, якая ўключала ў сябе толькі першы эпізод, даступная для спампоўкі з афіцыйнага сайта «id Software».

Гульня здзейсніла прарыў у тэхналогіях, выкарыстоўваючы тэкстураваныя паліганальныя мадэлі персанажаў замест , а таксама цалкам трохмерную BSP-карту замест двухмернай з інфармацыяй аб вышыні (як было ў «Doom»), тым самым рэалізуючы цалкам трохмерны свет.

Большую частку рухавічка «Quake» напісаў . Гульня таксама вядомая сваім саўндтрэкам, які напісаў Трэнт Рэзнар з «Nine inch nails». Quake з’яўляецца родапачынальнікам адной з самых паспяховых гульнявых серый: у суме было прададзена больш за 4 мільёны копій «Quake», «» і «Quake III Arena». У канцы 2005 года выйшаў працяг серыі — «», які з’яўляецца сюжэтным працягам «Quake 2».

Са з’яўленнем першага «Quake» зарадзілася паняцце «», узнікла шырокая супольнасць, сталі праводзіцца буйныя чэмпіянаты, а таксама ўзнікла паняцце трыкінг у дачыненні да камп’ютарных гульняў: прымяненне некаторых багаў гульні ў руху персанажа для дасягнення звышмагчымасцяў прафесійнымі гульцамі, спецыяльна адрэгуляванае ў прафесійных (гл. CPM і ).

Зноскі

Катэгорыя:Відэагульні 1996 года Катэгорыя:Гульні для Linux Катэгорыя:Шутары ад першай асобы Катэгорыя:Відэагульні з трохмернай графікай Катэгорыя:Steam-гульні Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Кааператыўныя відэагульні