Гальцы́ () — пашыраная ў Сібіры, на Паўночным і Палярным Урале, на астравах Арктыкі назва горных вяршынь, якія ўздымаюцца вышэй верхняй мяжы лесу.
Вяршыні гальцоў маюць сплошчаную, падобную плато, форму. Гальцы часцей за ўсё пазбаўлены расліннасці (часам прысутнічаюць імхі, прыгнечаныя хмызнякі, кедравы сланік). У адрозненне ад бялкоў, у цёплы перыяд года гальцы вызваляюцца ад снегу.
Крыніцы
Літаратура
Гольцы // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 1: А—Л / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 184. — 25 000 экз. Гольцы // Геологический словарь : в 2 т. Т. 1: А—М / Х. А. Арсланов, М. Н. Голубчина, А. Д. Искандерова и др.; гл. ред. акад. К. Н. Паффенгольц (отв. ред.) и др. — М. : Недра, 1978. — С. 180. — 486 с. — 40 000 экз.
Катэгорыя:Горы